Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я прапісаны да вакзалаў...

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

                                     Сябрам

Я прапісаны да вакзалаў,
і да станцый, малых і вялікіх.
Хоць праехаў ужо нямала
і стаптаў не адны чаравікі,

толькі вабяць мяне дарогі,
як радкі ненапісаных вершаў,
па якіх да часу не мог я
свайго кроку адзначыць першага.

Толькі сэрцам прагну сустрэчы
і размовы харошай з сябрамі,
каб забыцца на ноч і на вечар,
каб не помніць на дзень і на ранак.

Каб паслухаць – спяваюць жанчыны...
Песня родная, словы, як дзіва!
Каб ступіць на лясныя сцяжыны,
па якіх нашы продкі хадзілі.

Каб упасці у водарны верас
і зямлю цалаваць адзіную,
што ў любові, прызнанні і веры
прарастае ў сэрцы Радзімаю.