Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я разьвітаўся зь дзяцінствам

Сярэдняя: 1 (1 голас)

Хтосьці мне прашаптаў, што канец мой прыходзіць,
Ну а я не спрачаўся, я і сам адчуваў.
Да, дзяцінства канец усё бліжэй падыходзіць.
Час-забойца яго ў свае рукі прыбраў.

* * *

На гадзінніку поўнач. Праходзіць гадзіна,
І яшчэ, і яшчэ, і яшчэ, і крыху...
Толькі дом мой зусім... ну не тая мясьціна,
Каб застацца ў ім. Я прайсьціся магу.

Лепш зайсьці ў кавярню. Паліць цыгарэту,
Злёгку так фліртаваць з афіц'янткай-дзяўчнкай.
Вусны ёй цалаваць нечакана, зь імпэтам,
І каб вочы гарэлі шалёна, зь іскрынкай.

А іскрынкі ўсё меньш, нечаканасьці мала.
Быццам нешта дзіцячае раптам зьнікае.
А гаворка ідзе ўсё больш і больш стала,
І гульня ў жыццё назаўжды прападае.

Сівізна прабіваецца на патыліцы,
І ўжо кажуць ветліва, сьціпла, на "Вы".
Уцякае ўдалеч жыццёва крыніца,
Ападае, мярцьвее і поле травы.

Скрозь туман у вачах ціха коцяцца слёзы,
І цячэ, і цячэ та жыццёва крыніца.
І ідзе далей сталасьць, цячэ , нібы слёзы,
Толькі я назаўжды разьвітаўся зь дзяцінствам.