Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я сыходжу

Яшчэ не ацэнена
Дайце час, я знікну назаўсёды З вашага жыцця і з думак вашых. Крок зрабіўшы да сваёй свабоды, Не шукаю апраўданняў важкіх Дзёрскім вашым поглядам, учынкам. Ад памылак хто застрахаваны? Я не хлопчык, вы ўжо не дзяўчынка – Досыць верадзіць старыя раны. Я сыходжу ўлегцы. З кожным крокам Я далей ад пункту невяртання. Нібы перакрэсліўшы алоўкам Наша памылковае каханне, Рысу я падводжу пад мінулым. Што казаць, сыходжу нездарма. Нас каханне, мабыць, “підманула” – Мы чакалі, а яго няма. 01.02.2016 Womens Running Shoes