Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я таксама нарадзілася у вёсцы

Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)

Я таксама нарадзілася у вёсцы,
Як Падліпская, Марчук і Пазнякоў…
Вёска ўлетку ўся у жыце і валошцы,
А між хатаў не бывае скразнякоў.

Там раса чысцей крынічнае вадзіцы,
Золак будзяць сваім спевам петухі.
Водар язменю і бэзу пьюць крыніцы
І зямліца адпускае ўсе грахі.

Там хаціны на замкі не зачыняюць,
А суседзі ўсе, як быццам сваякі.
Як жа люб ты мне, мой родны, сціплы краю,
Што нясеш свае традыцыі ў вякі!

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2019
Свидетельство о публикации №119072906545