Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я тку рушнік

Сярэдняя: 3.5 (6 галасоў)

Я тку рушнік, старэйшая сястра,
Я з кужалю напрала тонкіх нітак,
З ільну табе рушнік вясельны вытку,
У хаце свой пастаўлю панарад.
На дошчачку, на дваццаць шэсць нітоў,
Каб клаліся няпроста пераборы,
Я вытку дрэва моцнае і зоры,
І ліштву з адмысловых галубоў.
Яны сядзяць, спакойна склаўшы крылы,
Галубка белая і шызы галубок,
Але галовы адвялі на бок,
Адзін адному назаўжды нямілы.
Бяры свой шлюб, старэйшая сястра,
Вянчайся з тым, хто мне адданы Богам,
Я пакладу рушнік перад парогам,
Калі ў царкву паедзеш са двара.
І вам не будзе шчасця і дабра,
Бо галубы свае не зводзяць дзюбы,
Не будзе ладу,і не будзе шлюбу.
Я тку рушнік, старэйшая сястра.

9.10.11. ajsa



у верша ёсць працяг,

у верша ёсць працяг, выкладзены тут -"Навашта плачаце, мадам" - плакала над гэтым вершам