Я ўспамінаю позірк ваш цягучы,
намёк усмешкі вашых губ...
Здалося мне, што я вам надакучыў.
І бачу, што зусім я вам ня люб...
І я пайшоў у пустач Края...
Бо, пустач – Сьвет, дзе вас няма,
ніхто мяне дзе – не кахае,
душа ў пакутах дзе – адна...
Я ўспамінаю вашы вочы,
кудысьці гледзячыя ўбок...
І разумею – вам няўмочы,
пабыць са мною тут, удвох...
І я зышоў, у смутак Края...
Бо, смутак там – дзе вас няма,
ніхто мяне там не чакае –
душа бадзяецца адна...
І ўспамінаю вас я з больлю,
да вас зусім не маю зла –
кахаць ня можна па няволі,
а ў вас няма ка мне цяпла...
Бывайце, я у іншым Крае –
дзе не збываецца вясна,
дзе я вас помню, і кахаю,
дзе вас, любоў мая, няма...
*+*
6 чэрвеня 2014 г.