Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я вазьму ў далоні свет сонца

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Я вазьму ў далоні свет сонца,
Я вазьму ў далоні зару,
І ў тваё іх закіну аконца -
Я табе іх адной падару.
Я збяру для цябе ўсе сузор’і,
І вясёлку я з неба здыму,
А пасля бурштыновым узмор’ем,
Зорным небам цябе абдыму.
Апрану у вячэрнія росы,
Ахіну у жывую ваду,
Запляту табе месяц у косы…
Я цябе на край света звяду!