Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я з годам Дракона спаткаюся

Яшчэ не ацэнена

Я з годам Ката развітаюся –
І з годам Дракона спаткаюся.
Хай Кот той жыве ва ўспамінах,
Якія для сэрца пакінуў.
***
А Дракона я сустрэну ў ноль гадзін,
Прывітаюся, спытаю:
-Ты адзін?
Дык заходзь жа – як жыву я, паглядзі –
Мы з табою ўдвух за чаркай пасядзім.
Ты ж, вядома, Новы год ка мне прынёс –
І не трэба нам ніякі Дзед Мароз.
Калі ласка, дружа, ў хату ты заходзь,
Для мяне ты сёння – самы лепшы госць!
Недзе ў залах каля ёлачак народ
Свой шматлюдны пачынае карагод,
Мы ж з табою ўдвух за чаркай пасядзім,
Паспяваем, тэлевізар паглядзім…
***
У новым, дванаццатым годзе,
У радасці жыць і лагодзе,
З любоўю да роднага краю,-
Дракон ад мяне вымагае.
З людзьмі быць паважлівым, мірным,
Заўжды пазітыўным і шчырым.

2011, снежань.