Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я збудую сабе краіну

Сярэдняя: 4.8 (14 галасоў)

Я збудую сабе краіну.
Яна будзе прыгожай, як кветка.
Яна будзе магутнай, як вецер.
Яна будзе пяшчотнай, бы вусны.
Яна будзе маёю матуляй,
Будзе песні спяваць ля калыскі,
Будзе няньчыць дзіцятка малое,
Каб адданым ён быў сваёй хаце
І па ўсім наваколлі замежным
Праслаўляў свае вочы-азёры
Ды палі з валунамі-камнямі,
Каб разносіў па ўсім белым свеце:
Ёсць на мапе дзяржава такая.
Тут краіна цвіце і красуе,
Нараджае сыноў сінявокіх,
Нараджае дзяўчат даўгакосых,
Незалежная, вольная, шчырая,
Самастойная, з межамі роўнымі,
З мовай роднай, прыгожай, пявучай,
Што, як Маці, нам дадзена Богам,
На якой мы малітву чытаем,
Каб над хлебам пахучым краіны
Не кружыла драпежнікаў зграя.

Я збудую сабе краіну
Па запавеце роднай матулі.
Назаву я яе - Беларуссю,
І нікому скарыць не дазволю