Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Антон Янкоўскі

Антон Янкоўскі
Антон Янкоўскі нарадзіўся 29 сакавіка 1986 года ў вёсцы Енчы Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. У 2003 годзе скончыў Нацкую сярэднюю школу Воранаўскага р-н Гродзенскай вобл. У 2008 г. – Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці “Рэжысура народных абрадаў і свят”. Зараз працуе выкладчыкам тэатральных дысцыплін у Гродзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў. Невялікія дзіцячыя апавяданні і замалёўкі пачаў пісаць у пачатковых класах, у юнацкія гады былі напісаны першыя вершы на рускай мове. У студэнцкія гады прыйшло разуменне, што толькі беларуская мова можа быць мовай яго паэзіі. Піша вершы, прозу, публіцыстыку. Друкаваўся ў газетах “Гродзенская праўда” і “Воранаўская газета”, ва універсітэцкіх зборніках “Дар зямны” (суполка “БУКет”) і “Альфабэт”, у рэспубліканскіх часопісах “Рэпетытар”, “Дзеяслоў” і “Маладосць”. Аўтар зборніка вершаў “Анёл з васільковымі вачыма” (2010г). Узнагароджанны дыпломам 1 ступені ў абласны літаратурны конкурс “Бацькаўшчына светлая мая”, прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.Women's Fashion


Сярэдняя: 4.6 (28 галасоў)
Мы мову апранаем… Сваю,         бацькоўскую                                    ды беларускую –                                                                   не паважаем! На ёй не пішам і не размаўляем ні дома,              ні на вуліцы,                                      ні ў краме. Дыктоўкі толькі пішам ў школе – і нам замежнымі здаюцца словы! Нібыта мы сыны не гэтае Радзімы, нібы мы – рэкруты:                                      змірыліся,                                                       забылі                                                                  ды прапілі! Пайшлі за іншаю культурай і чаравікі іншыя абулі, прыстасаваліся да новых абвяшчэнняў, панам аддалі чынш,                                       буржуем – еўра, пазабывалі назаўсёды спевы, што маці нам ў калысцы пела… Ды той напеў,                     такі прыгожы,                                                меладычны часамі паўстае у казачным абліччы: у вобразе хлапца з дудой у полі, што, нібы дуб, –                                адзін шукае волі! А мы ў натоўпе страх хаваем сказаць не тое і не так.                                              Губляем сваёй душы малы агеньчык, які нас прымушае верыць, што ўзыдзе сонца                                   і над нашым краем… А то цяпер мы мову,                                     нібы вопратку,                                                              часова апранаем… Adidas Shoes


Сярэдняя: 4 (82 галасоў)
Аднойчы грып свіны па-свінску, Такое мне падклаў свіннё, Што насвінячыўся да віску, Каб мне свіняча не было. Але свінячая зараза Свінячыць не перастае, І рохкае ўсё раз за разам, Нібы мяне свіннёй заве! Ах, ты, свінячая істота, Цябе я адсвінячу – ў раз! І будзеш ты стаяць у плоце, Між іншых вірусаў-зараз! Nike


Сярэдняя: 4.4 (8 галасоў)
Любілі кветкі Пяшчоту мяккіх рук матулі, І з гэтага яны цвілі – Штодзённа! Дарылі кветкі Сваю падзяку, бо адчулі: На падваконніку жылі Не бессэнсоўна! Завялі кветкі – Калі вясеннім днём матуля Душу на неба адпусціла Назаўсёды… Ды кажуць ветры, Што на нябёсах ёй утульна – І заквітнелі ля магілы Рамонкі! Белая рамонкі… Adidas sneakers