Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я жыць хачу

Сярэдняя: 3.2 (5 галасоў)

Што, чэрці, вы цяпер са мною робіце!?
Мне гэта не дае даўно спакою.
Вы думаеце, мне не хопіць годнасці
Перамагчы ў вас такой жа зброяй?

Сябры такія: налівай ды пі,
Ды забаўляй народ да істэрыі!
Але чамусьці хочацца, ваўкі,
Прайсціся ботам вам па бруднай шыі!

Вы не браты мне, а хутчэй – скаты,
Без сораму, без гонару і страху.
Вам глоткі драць, чакаючы бяды,
Хавацца толькі пад сваім “надзейным” дахам.

Аступішся, і палятуць пляўкі
З каменнямі ў згорбленую спіну,
А каб устаць – не пададуць рукі,
Будуць глядзець, калі пакінуць сілы.

Вось толькі падаць не баюся я,
Быць смешным – гэта невялікі сорам.
Мне сведкам можа быць уся Зямля –
Нічога не рабіў, каб жыць з пазорам!

Раней стаяў, і падымуся зноў,
Нягледзячы на ісціну такую:
Не позна выпрастацца, вылезці з акоў,
Я жыць хачу! Але пакуль існую.