Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я жыццё пачынаю наноў разумець...

Яшчэ не ацэнена
Я жыццё пачынаю наноў разумець: Хуткаплыннасць часу, знаходкі і страты. Пад нагамі шапоча лістоты медзь, Голы клён стаіць,як распяты. У гэты час восень фарбы мяняе свае, Яшчэ ўчора была залатая. А сягодня ўжо колераў не стае І апошнюю медзь на дол атрасае. Сіняй птушкі ўжо тут не злавіць, Адляцела кудысці далёка. Застаецца толькі чакаць і прасіць, Каб вярнулася зноў ненадоўга. Наталюся красой і нап'юся вады З той крыніцы,якая бруіцца. Адыйдуць халады, дачакаюсь вясны, Праспявай жа мне песню, сініца! 27.01.2014г Mens Footwear Online