Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я зноў з вамі, сябры.

Сярэдняя: 3.7 (23 галасоў)

Не чакАлі ?
Знік…
Прапаў…
Вершыкі на “Вершы кропка ру” не дасылае…
Можа пад трамвай папаў ?
Злева – тУлава,
а справа – галава сівАя…
Хрыч старЫ !
Туды табе дарога !

Не, рабЯты,
ранавАта мне да Бога…
Я яшчэ ня ўсё панапісаў…

Ліпень, жнівень…
Я паехаў на радзіму…
Час, для пчол – мядок збіраць,
а паэту – вершыкі…
Я на Косава паехаў, на сваю сядзібу…
І – вярнуўся, не памЕршы…

ВечарЫ на вуліцы Касцюшкі…
Ля калодзежа,
ад яблыняй,
пад зорнай дАллю…
Усё, што зА дзень падбяру, як пабірУшка,
на лісток паперы выкладАю…

Можа хто ганЕбліва пакрЭхча
на маю паэзію мужыцкую…
Напішыце самі, небудзь што пакрЭпчае.
Я жа – у лапцЯх, што з лыка !
І пішу – па-беларуску я, без “матаў”.
І мяне “дзяроўняй” дрАжняць.
Толькі я ТУТ – не халоп, рабЯты !
І таму я гОрды за сваю сярмЯжнасць !

31 жніўня 2013г. Менск.