Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як?

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Не разумею я ўвогуле, Як у цвярозым розуме Можа чалавек забыць Чалавека, без якога жыць Ён не мог нi хвiлiны, Што жа казаць пра гадзiны? Як так у людзей атрымалася, Што памiж нiмi сталася? Праз што яны знянацку забылi, Як адзiн аднаго без рэшты любiлi? Не ведаю я сам анiяк зусiм, Як нармальна хоць пару хвiлiн Без сваёй роднай пражыць, А як мне тут у адзiноце быць? Напэўна, гэта немагчыма, Так, мая Мiра? Паяснiць гэтую справу - Лёгка, як прыдумаць мару, Што ўвесь жыццёвы шлях Будзе чакаць вас. Бачу ў яе вачах зялёных, Зараз мабыць мокрых, салёных, Непаўторную i родную вясну, Знайсцi такую можна толькi адну, А я яе ад лёсу свайго атрымаў, На ўсё жыццё яе прыдбаў. Дзякуй, добры лёс, за гэта Агульнае жыццё, у якiм мэта - Шчасце ў яе вачах, Страта якiх - гэта страх. Nike Sneakers