Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як да клавішаў, дакранаюся...

Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)

Як да клавішаў, дакранаюся
я да пальцаў тваіх.
Хваляй цёплаю захлынаюся —
белых рук ускалых.

Заблукалі далоні чулыя
ў прамянях валасоў.
Як санату вясны, пачула я
цішыню тваіх сноў.

Сумнай ластавіцай мелодыя
б'ецца роспачна ў столь.
...Тваіх вуснаў зара лагодная,
твайго позірку боль.

Да плячэй тваіх, як да берага,
прыплываю здаля,
прыцягнёная светлай вераю,
як да Сонца Зямля...