Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як гэта пагана...

Сярэдняя: 3.9 (21 голас)
...Як гэта пагана...
Паганства!
Ня ў Роднай краіне жывём...
Мы — не грамадства, й не панства...
У форме вакол — акупанты — 
Трымаючыя нас за жывёл...
за скот, на якім яны ездзяць...
Не чуюць яны нашых слоў!
І могуць, забіўшы нас, — з’есці...
...бо ўсе мы — не людзі, а статак:
авечак, цялятак, кароў...
Ня дзеляць на:
   матак,
      бацькоў,
          ці дзіцятак,
а толькі на ежу, з якой — 
вампыры ў форме — 
   высасваюць кроў...
Няма...
Няма на Беларусі Бога!
І не было...
   ...папомніце...
       ...ніколі...
Бо злобы нарадзілась Тут датолі...
што люду засталася жыць нямнога...
Што не зрабіў Чарнобыль — 
     зробіць Сатана...
Прачніся, Беларус...
газеты не чытай,
і не глядзі ТБ — брахня...
нам будзе хутка Ўсім — Хана...
Глядзі навокал — 
      Праўду не схаваць!
Яна — навокал — 
      Праўда аб Табе!
Яна — ў тваіх даходах нішчых
      з працы...
Яна — ў жабрацкай пэнсіі тваёй...
яна — ў лядовых (без цяпла) Палацах,
куды не зойдзеш і адной нагой...
Яна — у магазінах — 
     дзе не ўсё ты купіш...
У паліклініках — 
     адкуль на кладбішча звязуць...
З дзяцінства і да старасці, для нас — 
     у кішэні Ўлады КУКІШ!
Яшчэ ж і за магілку — 
  ў зямельцы Роднай грабануць...