Якая цемрадзь навокал
Вярэдзіць, свідруе вока.
А мне яшчэ так далёка
Да святла.
Мой лёс-гэта лёс адзіны,
Адзіны з маёй Радзімай,
Адзіны з маёй радзінай,
А іншага і няма.
І хай ! Я нішто не аспрэчу.
Здараюцца гэткія рэчы.
Мой шлях праляжыць
Праз цямрэчу,
Але жа, але да святла!