Сполахам у вачах
страх за маю душу.
Госпадзі,як стрываць?!
Што Табе адкажу?
Споведзь-нібы ў вагонь!
Побач-ягоны страх.
Сэрца,сэрца маё,
уратавацца як?!
Паміж Табой і йм
ледзьве трымціць
святло.
Дай жа нялюдзкіх
сіл
не загубіць яго.
Дай жа ў маіх
грудзях
Веры гарэць ярчэй.
Але ягоны страх,
сполах яго вачэй...