Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Яшчэ не восень, не, не восень...

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Яшчэ не восень, не, не восень,
А з рэчкi – вее халадком.
Вось пацямнее лесу просiнь,
А там – зiма махне крылом.

Прыцiхлi шэрыя iмшары,
Дрыжыць над сажалкай вiхла,
Стажок саломы абшарпаны –
Адно прыпiрышча цяпла...

Ды цешыць думка: “Шчэ не восень…”
Пасецца статак за ракой.
А мы атаву з бацькам косiм,
Каб грэцца ўзiмку малаком.