Восень ў лістападзе красавала, Рассыпала колераў суквецці. Мудрая зямля, яна чакала… Зорка загаралася ў Сусвеце.
Восень ў лістападзе дагарала. Сум зямлю працяў так невыносна… Мудрая зямля,ты адпускала Зорку, што згарэла так дачасна.