Ціха-ціха снег лажыцца
На палі і на лужок.
І пяшчотны сон мне сніцца –
Ціхі, белы, як сняжок.
Завіруха завывае,
Свішча вецер за акном.
Сум трывожны набягае,
Студзіць душу халадком.
Так трашчыць мароз рыпучы,
Што на небе месяц змерз,
Але цёпла каля печы
Слухаць мне паленаў трэск.
А як сонейка засвеціць,
Заіскрыцца ўсё вакол.
Прыгажэй няма на свеце
Зімніх казачных дзянькоў.
Дзякуй.Доуга шукали верш пра
Дзякуй.Доуга шукали верш пра зиму,каб вывучыць дзицяци у школу.И гэты - самае тое!
вельмi прыгожы верш
вельмi прыгожы верш
вельмі прыгожа
вельмі прыгожа
Очень красиво, нежно,
Очень красиво, нежно, любовно!!!!!
+1
+1