Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

З днем Святога Валянціна

Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Хачу, дзяўчаты вам сакрэт адкрыць
Я напярэдадні святога Валянціна.
Хачу сказаць я, што магу любіць,
Хоць у жыцці і добрая скаціна.

Люблю я гаварыць, люблю спяваць,
Хадзіць у музэй і разглядаць малюнкі,
Дзяўчат таксама можна разглядаць,
Бывае, што цякуць із роту слюнкі.

Люблю я смачную гарачую яду,
Калі крыветкі запіваеш півам,
Люблю я мінеральную ваду,
Калі на вуліцы спякотна і дажджліва.

А больш за ўсе люблю, канешне, спаць,
і пагрузіць сябе ў летуценні,
і ў гэтых летуценнях разглядаць
Аднабакова розныя здарэнні

Магу я палюбіць, магу кахаць,
Сябе люблю ўвогуле нязменна.
і з вамі мне прыемна размаўляць,
Калі і вам са мною размаўляць прыемна.