Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

З ЯКОЙ ХАЛЕРЫ ВУЗЯЛОК ?

Сярэдняя: 4.3 (12 галасоў)

Са зборніка “Гішторыі дзеда Алега”.

Знайшоў вяровачку,
з вузЕльчыкам,
ў кішЭні я…
І што ж на памяць я ў вузЕльчык уцвярОдзіў ?
Мо, нешта добрае…
А можа, штось страшЭннае…
Што мне сустрэлася,
ў маёй Жыцці-ДарОзе…

УзрОст жа мой – што хУтка на пагОст.
Таму – ўсялЯкага ў жыцці сваім набАчыўся…
А вось – вузЕльчык на вярОвачцы…
З чагОсь ?..
Хто іншы – ў смецце бы яе !
А я, чамусьці,
заартАчыўся…

Упёрся рОгам – што за вузялОк ?!
Да жонкі прычапІўся,
да дзяцЕй,
да ўнУкаў…
Адказ адзін:
– Адстань, мужЫк !
– Адстань ты, татачка, дзядок !
А мне жа гэты вузялОк,
ну, бЫццам, у кішЭні кУкіш…

Пайшоў к сусЕду.
ВузялОк ў пальцАх вярчУ…
Ну, як бы паміж справай, выпадкОва…
І, як псіхОлаг, за эмоцыяй ягОнаю сачУ.
А сам пра ураджАй вяду размОву.

Як утарОпіўся ў вяровачку сусед…
І – хвАць яе ў мяне,
ў адно імгнЕнне вОка !
Абнюхаў вузялОк, як пёс узяўшЫ след,
ды і паклаў вяровачку у партманЭ,
быццам банкнОту…

Я, канешне, вопрашАю –
што ?.. ды як ?..
Што, сусед, такія за дзівАцтвы,
што вярОвачка з вузЕльчыкам мая,
да спадОбы табе стала лацьві ?

А ён наздрУ сваю казЫча,
і кажа: – ПакапАйся у сваіх мазгАх.
Калі ты грОшы у мяне пазЫчыў –
дык я для памяці тваёй
табе вузЕльчык навязаў…

10 кастрычніка 2013 г.

**( кішЭня – карман; уцвярОдзіў – утвердил; набАчыўся – навидАлся;
смецце – мусор; паміж справай – между делом; выпадкОва – случайно;
сачУ – слежу; размОву – разговор; утарОпіўся – упёрся взглядом;
дзівАцтвы – удивительные дела; спадОба – приятность; лацьві – очень уж;
казЫча – ковыряет,чешет; грОшы – деньги; пазЫчыў – отдолжил).