Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"За днямі дні.."

Яшчэ не ацэнена

"За днямі дні.."
За днямі дні няспыннай чарадою
Жаўцее восень за маім акном
Цячэ жыцце бурліваю ракою
Даўно асірацеў бацькоўскі дом
Сябры мае згубіліся з гадамі
У сэрцы пасялілася туга
Шапоча восень лісьцем пад нагамі
Яшчэ не лед а першая шуга..
А час няўмольны,пасівелі скроні
Мне хочацца як золата падняць
Пажоўклы ліст узяўшы у далоні
З надзеяю вясной яго чакаць
Даўно адбунтавала кроў у жылах
І толькі ў душы я малады
Зрывае час і гоніць як на крылах
Чарговы ліст у маім календары