Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

За імгненнем бяжыць імгненне...

Яшчэ не ацэнена
За імгненнем бяжыць імгненне, Нібы кадры нямога кіно. Вечнасць грае ў тэатры стварэння, Нараджаючы цень і святло. За хвілінай мінае хвіліна, Быццам сэрца біццё без душы. Зоркі стынуць адвеку няспынна У прасторы касмічнай імшы. За гадзінай сплывае гадзіна, Нібы хвалі бурлівай ракі. Сустракаецца маці з сынам Паміж часам у снах на Дзяды… За гадамі імкнуцца стагоддзі, Рысакамі імклівых падзей. У імгненнях народжаных богі Стынуць зоркамі ў бляску вачэй. Air Jordan