Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

За ўсё

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Я не шукаю сабе апраўдання, Не шукаю ў душы цішыні. Падымаюся кожнае ранне, Прабачэння прасіць у вышыні. За сябе і за ўсіх, хто са мною, Хто пайшоў ад мяне і хто ёсць. За вас я малю адкрытай душою, Б’ючы ў сабе сваю злосць. За здрады, за вольнасць і злосць, За ўсё, што люблю і не люблю. За тое, што тут я ёсць, За тое, што я існую. Шукаць апраўдання сабе не хачу, Хай сціхне ў душы надрыўны плач… Закрыю я вочы… быццам лячу, Ты, неба, за усіх прабач. Nike