Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

За высокімі сценамі

Сярэдняя: 3.6 (5 галасоў)
За высокімі сценамі На месцы цяперашняй Лідскай друкарні доўгі час знаходзілася турма, абнесеная высокімі сценамі. За высокаю сцяною быў гарадавы астрог. З мімікаю ледзяною твары наглядаць майстроў. Тут рэвалюцыянераў у зняволенні трымалі, каб адвучваць ад манеры царскі трон хістаць грамамі… Пан наглядчык стаў, прыйшоўшы (галава з прагалінкай). Лідскую турму “пры Польшчы” называлі Каменкай. Справы з водарам махоркі, камуніст, тут у цябе: тут павешаны Манькоўскі Міхаіл з КПЗБ. Стачку арганізавалі, правялі ў рабочы дзень – забастоўшчыкі з “Ардаля”, справы тут і вашы дрэнь… Сцены і ў вайну стаялі, выклікалі непрыязнасць: тут фашысты расстралялі пяцьдзясят яўрэяў-вязняў… Стала для дзяцей-злачынцаў Каменка калоніяй – сталі працаваць, вучыцца каланісты плённа ў ёй… Час настаў – і сцены знеслі, і друкарня тут цяпер. Стрэнуць на ступеньках лесвіц друкары, чытач, цябе. Не турэмшчыкі па ўсходах ходзяць тут, а друкары. А наглядчык – пан у ботах – прывід з даўняе пары. Nike