Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Забыта геліевая ручка...

Сярэдняя: 2.9 (7 галасоў)

Забыта геліевая ручка,
Закінут сшытак за шуфляд
І на чародзе дум нягучных,
Спачые рыбінай душа.

Было: плыла драпежна, хціва,
Іх палявала дацямна,
Дапытліва шукала дзіва
Ў сьвеце гэтым - ды змаглась!

Было: шукала ад каханьня
Вялікай шчырасьці цяпло,
Ля зор, Чорных Віроў жахалась
І даўніны мільгаючым сьвятлом!

Ляжыць пад пылам вершаў сшытак:
Душы адбітак на нябыт!
А верш найноўшы, аб пражытым,
Званочкам дробненька гучыць...
-06.03.21.