Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ЗАБЫТЫ ШЛЯХ ДА СТАРЫХ ХАТ

Яшчэ не ацэнена

Узгоркі ўздымуць на далонях
Забыты шлях да старых хат.
Худы калодзеж будзе вельмі рад
і журавель праснецца ў тонях.

З вадою роднай адгукнецца
Заможны лес з сваім гушчарам,
і як у дзяцінстве, па- за хмарай,
Птушыным гоманам пральецца.

Малюнак з часам не цямнеe,
Як з бурштына святыя краскі.
Зноў ажывуць раптоўна казкі,
іх дождж грыбны ў полі сее.

Шуміць агонь, злуецца ў печы,
Што вечар цемрай хату абгарнае.
Газнічка зоркай дробнай дагарае
і гэта будзе ўспамінкам вечным