Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Заход напаўняе пакой непразрыстай чырванню

Сярэдняя: 2.6 (9 галасоў)

Заход напаўняе пакой непразрыстай чырванню -
Чырвоныя сцены выштурхваюць вонкі,
Дзякуй, што не праз вокны,
Яны са страху завешаны шчыльнымі шырмамі.

Турка на кухні напамінае з дзівоснай грацыяй,
Што кава з яе толькі для рэдкіх гасцей,
Сабе можна шмат прасцей -
Заліць кіпенем і маўчаць аб сваёй дэградацыі.

Збегчы: ад людзей, праз людзей, да людзей.
На гэтых вуліцах хочацца стаць празрыстым,
Мяняць вобразы, як журналісты
Мяняюць маршруты ў пошуках новых падзей.

Жыць у чыстай кватэры, хадзіць у моднай апранцы,
З дапамогай шампуня здабыць энэргію мора,
Надушыцца загадкавасцю. Сёння і ўчора
Так прынята, каб на ўвесь свет не праслыць ашуканцам.

Паліць цыгарэты пераважна з мандарынавым пахам,
З алкаголя травіцца толькі адборным віскі,
Расказваць пра непаўторны густ родным і блізкім.
Праўда, калі й забіваць сябе - толькі марудна, са смакам.

І невядома, як вярнуць думкі страчанай вартасці,
Бо годнасць і чэснасць - абраза сучаснага свету.
Я - Чалавек - паразіт у маштабах планеты,
Гразная вош на чыстым пазногці Сусвету,
І застаецца рухацца ўперад з зацятай упартасцю.