Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Залаташвачка

Сярэдняя: 4 (5 галасоў)
Мне набяжыць цяплынь на вочы, Калі на памяць наляціць: Машынка швейная стракоча, Ў руках іголка мільгаціць. Свайму малому чалавечку, З мундзіра бацькавага, мне Матуля шые палітэчка На зайздрасць лютую зіме! Залаташвачка мама колькі Перашыванак сшыла мне! Падчас матулінай іголкай Прамень з-за воблакаў мігне… Без тых абноў было б мне золка, Было б зусім няўтульна мне. Нібыта мамінай іголкай У сэрца мне ўспамін кальне… Adidas


Лютую я вуж бес

Лютую я вуж бес пальтэчкаў.
Бо чо-то мныга ш Сашма шЕць
Іс фсех савецкіх недадзерак
Кашуль ды куртак с тэчк.