Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Залежнасць

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Мая дарога за бацькоўскім домам — Святая сувязь з роднаю зямлёй. На ёй залежнасць вырасла свядома Ад усяго, што блізка і знаёма, I я заўжды ўдзячна буду ёй. I чым жыву, з чым звязана заўсёды, Прад тым заўжды застануся ў даўгу. Залежу ад вясны і непагоды, Ад старажытнай мудрасці прыроды, Ад коласа залежнасць берагу. Залежу ад нясказанага слова, I ад сяброў, і ворагаў сваіх. Ад шуму траў, ад гоману ляснога, Ад усяго звычайнага, зямнога, Ад вас, людзей, і грэшных, і святых. I дзень пры дні залежу ад работы, Ад страт і ад любога адкрыцця. Залежу так, што ўсё згубіўшы потым He будзе нават існаваць ахвоты, He будзе нават сэнсу для жыцця. Adidas Shoes