Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Заметался пожар голубой (пераклад)

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Пераклад верша С.Есеніна

Мітусіцца блакітны пажар,
Падзабыліся родныя далі.
Упершыню пра каханне, нажаль,
Заспяваў, як зарокся скандаліць.

Быў я ўвесь як запушчаны сад,
На жанчын і напоі быў ласы.
Разлюбілася крочыць назад -
Піць з жыццём праз люстэрка сам на сам.

Мне бы толькі глядзець на цябе,
У вачэй златакараю бездань,
Быць у шчасьці з табой і ў журбе,
Каб ды іншага ты не пабегла.

Рухі плыўныя, лёгкі твой стан,
Ты бы ведала сэрцам упартым,
Як умее кахаць хуліган,
З непадкупным якім азартам.

Я б навекі забыўся шынкі
Я бы вершы пісаць закінуў,
Толькі б тонка кранацца рукі,
Валасоў тваіх павуціння.

Я б навекі пайшоў за табой
І ў свае, І ў далёкія далі ...
Раз ужо заспяваў пра любоў,
То, напэўна, і хопіць скандаліць.

07.10.2012



Мне бы толькi глядзець на

Мне бы толькi глядзець на цябе... не укладывается в белорусский язык и не звучит по белорусски - как вариант

А мне б толькi .....

тоже в строке - Я бы вершы пiсаць закинуу - Я б i вершы.....

Но это на тот случай, если Вы не относитесь к тем, кто пишет Эуропа, газэты и тому подобную муть.

Ня трэба ТАК

Ня трэба ТАК "беларусіфізіраваць" прозвішча Паэта.Есенін - гэта не ад ясеня - дрэва.
Гэта прозвішча такое,аб сэнсе якога спрачаюцца расейскія Філолагі.

Я не філолаг, я інжынер. Так,

Я не філолаг, я інжынер. Так, згодны. Прозвішчы, наогул, не перакладаюцца

Знайшоў памылку: замест "ня

Знайшоў памылку: замест "ня побегла" трэба "не пабегла"/ Аўтар