Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"Занямог"

Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)

"Занямог"

Сівы як лунь,гады сагнулі
І твар у маршчыны апранулі
Дзядуля ў хаце праз акно
Глядзіць на вуліцу даўно

Выходзіць рэдка за парог
Раней часцей,ды занямог
Сядзіць,жыцце перабірае
Што меў калісьці і што мае

І дзеці есць і іх няма
Сядзіць у раздумьі ля акна
Яны даўно тут не бывалі
Дык хоць бы вестачку падалі..

Ім можа трэба дапамога
І грошы есьць,хоць і не многа
Вось толькі сэрца..Не хадок..
Як там дачушка,як сынок?

У іх саміх клапот хапае
А тата жыў,не памірае
Сусед заходзіць,дапаможа
А там палепшае,дай божа..

Вось толькі цяжка тут ў доме
Дзе суразмоўца-цішыня
І адзінота яго гоніць
Штодзень да гэтага акна..