Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Заспявай мне песню

Сярэдняя: 4.2 (30 галасоў)

Заспявай мне песню ,ты на роднай мове
Як матуля ціха песню заспявай.
I пад гэту песню успомніца былое
Родная старонка і радзімы край.

Заспявай мне песню, каб кранула сэрца
Каб кранула штосьці у маёй душы
Каб яна спявала і ляцела птушкай
У далёкі ,блізкі – край мне дарагі.

Заспявай пра долю , што матуля просіць
Галаву схіліушы , для дзяцей сваіх
I як татка з ранку травы у полі косіць
I пра думы у сэрцы кожнага із іх.

Заспявай былое каб магла я успомніць
Як квітнеу вясною наш пахучы сад
Заспявай пра тое , душу, што трывожыць
I паслухаць песню кожны быу бы рад.

Лілія Воранава (Заяц) 10.02.2018