Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Засцярога

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)
Даверлівыя вочы Бога На ўласны свет глядзяць з нябёс, Дзе сын яго калісьці ўзрос – Пайшоў з бацькоўскага парога; Дзе засталося так нямнога Вячыстых цудаў і дзівос, І дзе ў нудзе журботных рос Ляжыць маўклівая аблога; Дзе не да Храма йдзе дарога, І боскі сад быллём парос; І цэрквы, дзе дасюль Хрыстос Не вырашае анічога… Лянота, сквапнасць і знямога Звялі жыццё наперакос. Напэўна, не ў каня авёс – Не адбылося дыялога. Не спадзяваўся Ён такога, Калі ў Сусвет жыццё прыўнёс. Што за народ? Усё разнёс! Няйначай, даў занадта многа!? Але крыўдуе люд на Бога: Хто напрасткі, а хто наўскос – Замест таго, каб ладзіць лёс – Падмогі клянчаць у старога… У зрэнках Бога – засцярога: Цяпер канец – ніякіх слёз. Каб вас усіх Пярун разнёс!.. Няма для вас жытла другога! 2000 Lunarcharge Premium