Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Засынаюць вятры у палёх...

Сярэдняя: 3.7 (7 галасоў)
Засынаюць вятры у палёх, Птушкі ў гнёздах, Звяры у пячоры, Ды не сню толькі я прайдох Гэтым жнівеньскім адвячоркам. Што напісана - ажыве, Расцячэцца па дрэве думкай- Наша мова у дрэвах жыве, Ў кожным клёне і ў кожным дубе. Гэтак плача смалою клён, Вы вазьміце яе, пакаштуйце. Гэта мовай жывою ён Як крывёю запэцкаў грудзі. Бы ад кулі рану крывіць- Так балюча яму і горка, Калі б вуснамі прытуліць Хтосьці мог адвячоркам золкім. Пачакай, засланю яе, У палёх вятры засынаюць, Пэўна сна табе не стае, Мае рукі цябе трымаюць, Ты заплюшчы вочы, паспі, Захініся у лісце-голле, У далоняў цяпло вазьмі, Каб сагрэцца ў халодным полі. Я да рання буду з табой. Чуйны сон захаваць нялёгка, А крумкач прынес неспакой, І пачуўся у полі клёкат. Ты даруй мне, што не здалеў Рады даць я нахабнай птушцы, Нават ў карканні чутны спеў, Калі гэта спяваюць душы.Air Jordan Sneaker