Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Затое не хочацца спаць

Сярэдняя: 4.8 (28 галасоў)
Дзіўнаю кветкай май распусціўся, Гожай красою зацвіў. Ты мне і сёння ізноў не прысніўся: Сніліся гоні тых ніў, Дзе басанож ты да вечара бегаў, Дзе ўсёй душою кахаў, Поўны прыгоршчы чысцюткага снегу Ў цёплых ісподках трымаў. З тых дзьмухаўцоў, што пакорна сівелі, Ты адпускаў лёгкі пух. Побач у садзе яблыкі спелі І засалоджвалі дух. Усё-ткі ў жыцці жыве таямніца. Цяжка яе разгадаць. Затое не есца, затое не сніцца, Затое не хочацца спаць. Nike


Выдатна!

Выдатна!