Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Заўсёды так: як дрэнна штось...

Яшчэ не ацэнена

Заўсёды так: як дрэнна штось,
Не скарджуся нiкому,
iмчу туды, дзе я не госць,?
Спяшаюся дадому.

Зноў уяўляю, як здалёк
Мне падмiргнуць прысады.
i ў полi росны васiлёк
Сустрэчы будзе рады.

Чародка галак сон страсе,
Сарвецца ў невядомасць.
i лёгкi на хаду сусед
Мяне спаткае дома…

i толькi тата
не знайшоў
Сiл сына прычакацi...
Як самы светлы шлях дамоў –
Мой успамiн пра мацi...

Радней нiчога больш няма.
Вiсiць замок на студнi.
i на душы даўно зiма
i ў святы мне, i ў буднi.