"Заўвага карьерысту"
    Навошта гэта мітусня
    Куды спяшаем?
    Жыцьце адно а мы бяжым
    Бяжым,не заўважаем
    Забылі пах духмяны хлеба
    Глядзім у дол а не на неба
    Не бачым кветак і травы
    Усе у нас неяк дагары..
    У думках праца і карьера
    І мы ля нейкага барьера
    Разбег,скачок,бяжым спяшаем
    Як час ідзе не заўважаем
    Дамоў прыходзім,перакусім
    І працаваць да ночы мусім
    Экран блакітны,быццам вір
    Хапае,цягне у іншы мір
    І дзеці ходзяць усе ціха
    Каб не было якога ліха
    Бо кожны вельмі добра знае
    Што тата грошы зарабляе
    У мамы часу не хапае
    Усе карьера забірае
    Перадыхні,астанавіся
    На дождж і кветкі падзівіся
    Як сонца раніцай устае
    Як птушка весела пяе
    Няхай у душы агонь пылае
    Жыцьце ідзе,не пралятае
    І кожны дзень на твой рахунак
    Ад бога добры падарунак.