Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Заўжды ў душы, у думках і ў сэрцы

Сярэдняя: 2.7 (3 галасоў)

Заўжды ў душы, у думках і ў сэрцы.
З далёкай памяці не выкрэсліць, не сцерці
Родны край, дзе нарадзіўся і жыву,
Беларусь, так цябе я люблю.

Рэчка вузкая, балота, азярцо.
Замест гораў, мораў-мар мілей сваё.
Без цябе не бачу сэнсу, як быць.
Родны край, нібы рай, буду сніць.

У вытоках тваіх – мае сілы.
Распраўляеш сваёй годнасці крылы.
Пра цябе мае “сёння” і “заўтра”.
За цябе, Беларусь, умерці варта.

Хто імкнецца адведаць касмічны прастор,
Генатыпы спасцігнуць і ісціну зор.
Мне ж твае адкрываць мудрасць і глыбіню –
Нібы келіх вады ў дзень спякотны касцу.