Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Збажжына

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Збажжына спявае
На шырокім полі,
Хваляю гуляе
Ў залатым раздоллі.

Толькі сонца яснае
Шчэ пячэ да стомы,
За далёкай хмаркаю
Гром не страшна стогне.

Аграном калгасны
Зерне правярае,
Колас першакласны
Ў полі даспявае.

І камбайны скора
Днём і ноччу ціхай
Па жытнёвым моры
Пойдуць шумна, ліха.