Ці, гэта  вецер  шэпча  ў  полі…
Ці, гэта, мо  гамОніць  гай…
– Не  забывай  мяне  нікОлі…
Бо  я  вярнусь…
Не  забывай…
Ці, гэта  птушак  перасУды…
Ці, гэта  плача  твой  адчАй…
– Не  адлятай  адсюль  нікУды…
Бо  я  вярнусь…
Не  адлятай…
Ці, гэта  рэчка  мОліць  плЫнню…
Ці, гэта  сам  здалёк  малЮся…
 – Ня  вер  нікОму, што  я  згінуў…
Бо  я – жывы!
І  я – вярнуся!
16 чэрвеня 2013г.  уначы…
**(ці, гэта – или, это;  нікОлі – никогда; птушак – птиц;
плача  твой  адчАй – плачет твоё отчаяние;
мОліць  плЫнню – молит течением; здалёк – издалека).