Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ЗДАРЭННЕ?

Сярэдняя: 3.4 (27 галасоў)

Азірнуўся…
Нешта ж ззаду прагучала, ці было…
Йшоў па справе невялікай…
Йшоў па Менску,
бо кудысь мяне цягло…
І здалося –
хтось мяне паклікаў…
Азірнуўся…
А - нікога…
Быццам я ў сне…
…толькі чыйсціх шчоўкат чаравікаў…
Нехта ж жа звярнуўся да мяне…
Нехта ж клікаў…

Супыніўся…
Сеў на лаўку…
Вуліцу агледзеў…
Люду…
Асабіста каб уцяміць,хто ж тут, ледзьве-ледзьве…
Ну… і хто ж з натоўпу менавіта?
Але ж хтосьці мяне ведаў?
Хтосьці ж клікаў?
Можа маці?
Як яна ўдалечы,там, адна?
Можа бацька?
Дык памёр даўно,калісьці…
Жонка?
Сын?
Дачка?
Унучка…
Ўнук з калыскі…
Ці якаясьці мая жыццёвая Віна,
што зрабіў калісьці ненаўмысна?

…І пайшоў далей,
у роздуме маркотным…
Беларусь – вялікая…
У жыцці шасцідзесяцігоднім
Колькі ж мне сустрэлася людзей…
Можа хто знаёмы быў...
На бягу і клікнуў…

19 красавіка 2012г.