Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Здрада

Сярэдняя: 4 (5 галасоў)

Натхненне спазнала вялікую здраду
Адразу -
У момант свайго нараджэння.
Не ў час надышло паэтычнай смагай,
Не ў час падарыла павеў васенні...
Яго затаўкалі да краты часу!
На енк не зважалі, на крык тужлівы.
Не здолеўшы нават расправіць крылы,
Натхненне пачула глухую фразу:
"Напэўна...Мажліва, потым".
Пачула жахлівыя словы.
"Ды могуць навечна заціхнуць і спевы,
І крылы парвацца ўраз -
На кавалкі!.."
А дні пакідалі крывыя нататкі -
Што напісаць калі-небудзь,
Што зрабіць
Калі-небудзь...
Пакіньце справы, паэты!
Вы толькі на момант цішай
Зрабіце гучанне свету!
А ваша паэзія - дышыць?