Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жаданне

Яшчэ не ацэнена
Вандроўкамі я досвед свой агораў. Адчуў я разам гордасць і канфуз, Расчулены ад велічы прастораў, Уцяміў – я тутэйшы, беларус. Пазбудземся і спрэчак, і разбораў. Паразважай і сам сабе не схлусь: Ёсць лабірынт прыўладных калідораў, А ёсць краіна з назвай Беларусь. На жаль, мы не пазбеглі наватвораў, І метастазы даў драпежны вус. Радок не зберагу я ад паўтораў – Я спадзяюся, павылазіць з нораў Рахманы, памяркоўны беларус. На свеце мноства галаўных убораў, Ды галава не цэбар пад картуз, У Беларусі гонар ёсць і нораў – Сватам з Расеі выкаціць гарбуз. Не трэба мне ніякіх дагавораў – Жывуць француз, татарын і тунгус; Крумкач і бусел, верабей і жораў… І я хачу, каб жыў і беларус! Men's Sneaker Hub Online