Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жадаў бы кожнае імгненне я цаніць

Сярэдняя: 5 (14 галасоў)

Жадаў бы кожнае імгненне я цаніць,
Каб сэрца не казала: праглядзеў
Ды не пражыўшы страціў, і забыць
Не змог чамусьці. Толькі сродак дзе,
Які бы даў свабоду,захапіў
Пачуцці нашыя,уласную тугу?...
Што марыла,чым дыхала…любіў…
Я, нават, часам верыў,што змагу
Забраць сваю дзяўчынку,вечна жыць..
..На край зямлі,дзе сонца,зоры дзе..
Імгненне кожнае там здолеў бы цаніць…
Ды сэрца прашаптала: праглядзеў.