Жанчына, цяжарная смуткам, зарослай сцяжынай ішла. На твары яе, на пакутным, зіхцела слязінка святла.
Прыпала тужліва да ліпы, што хмеліла шчасцем яе. ...Журліва вятрыска усхліпвае, як быццам кагосьці заве.