Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жаночае

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
У цемру ночы, быццам у пустэчу, Глядзяць мае ўстрывожаныя вочы: Чакаю я, чакаю я сустрэчы, Сустрэчы з тым, хто мне прызнацца хоча. Прызнацца, як стаміўся ў пустыні Халодных душ шукаць білет ільготны, Стаміўся прасаваць спіной прасціны І маляваць «пастэльныя палотны». Як мне сябе паводзіць пры сустрэчы? Прыняць і дараваць, забыўшы крыўды, Накрыць на стол, абняць рукамі плечы, Як быццам вечна ён са мною быў ды Не кідаў подла ў роспачы смяротнай, Не ўцякаў у ноч аднамаментна І падмяніць білет яго ільготны Аселага жыцця абанементам? Гляджу я ў цемру ночы, у пустэчу- Не, не дарэмна Бога я прасіла. Чакаю я, чакаю я сустрэчы, Сустрэчы з тым, каго прагнаць не ў сілах. 23.12.2012 Adidas Yeezy