Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жыткаўшчына

Сярэдняя: 4 (5 галасоў)
Мы Жыткаўшчыну будзем У песнях праслаўляць. З птушынага палёту Абшары аглядаць. Тут край азёр, затокаў І Прыпяці - ракі, Яе малых прытокаў– Науці і Сцвігі. На Прыпяцкім Палессі Раздолле і прастор. На лузе, на ўзлессі Птушыны пеўчы хор. У голасе салоўкі Гучыць любоўны трэк. У пошуках сяброўкі Пазыўнае «літ-чэк». Пярэстай качкі голас “га-гаг, га-гаг “у кустах, Бы лопнуў двойчы полаз Зімою на санях. Нясуцца галасочкі “Ціці- ціці, цык –цык”. То спевы -малаточкі Малінавак малых. Нясе над гладдзю чайка Крыклівае «аг-аг”. І крык той патанае У водах, берагах. Кулік сваё балота Нахвальвае “тлюі”. Пагода хоць ці слота, Не трэба край другі. Air Max 1 Mid Liberty Max Kicks